На працягу некалькіх стагоддзяў людзі гатуюць і набываюць такую нестандартную для беларускай кухні ежу як сушы. Зараз канешне можна замовіць розныя віды сушы нават праз інтэрнэт, але мы сёньня вырашылі прыгатаваць іх ўпершыню дома.
Дзякуючы рэпартажу жж-юзэра xto_tut у нас нават намаляваўся свой уласны майстар-клас па ролам з сёмгай, авакада і агурком ((-:
Пяць год таму ў гэты дзень выступаў гурт 5'nizza, а сёньня гурт N.R.M. Дзе падабенствы? - Падабенствы ў добрай і вясёлай атмасфэры! У мяне нават ськівіцы баляць усьміхацца ((-:
Ні адна мова, якой я валодаю, ня мае словаў, адпаведных нашым пачуцьцям сёньня.. Nino Katamadze, касьмічная і дзіўная, дарэчы мама палутарагадовага сына, была настолькі неверагоднай, што я вырашыла паказаць вам трошкі той зачараванай атмасфэры..